We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Haradzenski Harmidar

by Dzieciuki

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Дзецюкі, няўжо забылі, Як хацелі волі слаўнай. Колькі нас ужо ў магіле, Ў зямельцы ашуканай. Да і колькі маскалямі, Будзем з вамі паганяцца. Ці нарэшце – мужыкамі, Без абразы называцца. Супраць нас цары-расейцы, Яшчэ паны ды падпанкі. Грукаюць ў нашы дзверы, Ужо заняўшы нашы ганкі. Што нам шыбініц баяцца, Мураўёскіх гальштукоў. Нам з кален трэба падняцца, Без чужых дарадчыкаў. Дзецюкі, няўжо забылі, Як хацелі волі слаўнай. Колькі нас ужо ў магіле, Ў зямельцы ашуканай. Ёсць жа косы, ёсць сякеры, Яська гаспадар с пад Вільні. Ўсе мы разам касінеры, З вамі шлях у нас адзіны.
2.
Хлопцы-балахоўцы Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы, Сярод нас старыя, Cярод нас малойцы. Смела мы cваімі Шаблямі рубілі – Чырвоныя пачвары, Ажно літасьці прасілі. І нічога, калі ўбачым Здрадніцкія каркі, Нашы коні варанныя, Як летнія маланкі. Не ўцякуць ад нас бальшывіцкія прыслугі, Атрымаюць кулю, ці паспрабуюць пугі. Нам галоўнае - здабыць свабоду, Прыпыніць навалу з бальшывіцкага Усходу. Хлопцы-балахоўцы Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы, Сярод нас старыя, сярод нас малойцы. Ёсць у нас стрэльбы , ёсць у нас гарматы, Конніцца шальная і пляваць на страты. Не хацім ў кайданах жыць мы ў галечы, Лепей вольнаму ў бойцы ганарова легчы. Хлопцы-балахоўцы Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы, Сярод нас старыя, сярод нас малойцы. Як мы білі вас зацята, так і будзем біць, Мы спрадвеку жылі тут і далей будзем жыць. Кожны ў нашым войску вольны і смелы, Кожны з нас нясе сцяг бел-чырвона-белы. Хлопцы-балахоўцы Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы, Сярод нас старыя, сярод нас малойцы.
3.
Не жаўнеры то былі – гэта былі каты, Што на чорных варанках звозілі ў Курапаты. У ямы там бязвінных тышчамі кідалі, Перад тым як кінуць у патыліцу стралялі. Колькі год ужо прайшло, а той боль усё не сціхае, Памяць наша краваточыць, сэрца разрывае. Колькі жонак аўдавела, колькі дзетак сірат, Так на нашу зямлю зазірнуў цар Ірад. Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, З тых хто ў Курпатах без віны забіты. Не купальскіх вогнішчаў полымя пылала, Гэта нашы вёскі цётка смерць прыбрала. Не звяртаючы ўвагу малы то ці стары, Зажыва гарэлі Хатыні жыхары. За якія то заганы на такі пакуты, Беларусаў асудзіў гэты д’ябл люты. Ці то мала нам было той знявагі й смерці, Трэба ўсё адлазу ў пакутах умерці. Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, З тых хто ў Хатыні без віны забіты. Ці то мала такіх месцаў у нашым родным краю, Дзе нас вынішчалі без літасці і жалю. Дзе нас гартавалі агнём і жалезам, А мы супрацьсталі чужаземным бесам. Але гэта не забыта, і ні хто з іх не забыты, З тых хто ў Беларусі без віны забіты
4.
Косю 02:59
Ой мой косю, косю варанны, Дзе знайсці спакой для маёй душы. Ой мой косю, косю варанны, Падкажы мой конік будзь ласка падкажы. Я шукаў яго ў доме, але там мая сям'я, Я шукаў яго ў лесе, але там банда мая. Я шукаў яго ў полі, але там вецер дурны, Я шукау яго ў стайні,а ты там мой варанны. Твой спакой ў краі родным, дзе гонар і годнасць, Твой спакой паміж сяброу, якім патрэбна вольнасць. Твой спакой ў стрэльбе, што бацька аддаў, Твой спакой ў верным коні, які ратаваў..
5.
Мне бацька казаў,-яшчэ ў пяцідзесятыя Вісеў тут камісар, бо прынёс прыгод А браты лясныя-змагары заўзятыя Для катаў падабалі вось гэты клён Чым у калгас рабом, Лепш у лес канём! Чым пад іх зоркаю, будзіцца воўкамі! У лесе вольным жыць і камуністаў біць! У лесе вольным жыць і камуністаў біць! Мы пакланіліся дзе хаты зруйнаваны У палескіх вёсках, дзе загінулі Ад чакісцкіх куляў нашы сёстры і браты Што не здаліся, веры не пакінулі! Чым у калгас рабом, Лепш у лес канём! Чым пад іх зоркаю, будзіцца воўкамі! У лесе вольным жыць і камуністаў біць! У лесе вольным жыць і камуністаў біць! Як аддаць чырвоным злыдням нашыя палеткі?! І ўпусціць чырвоных хамаў у хату як жанам Чым жа будуць далей карміцца нашы дзеткі?! Як усё аддадзім чырвоным басякам?! Чым у калгас рабом, Лепш у лес канём! Чым пад іх зоркаю, будзіцца воўкамі! У лесе вольным жыць і камуністаў біць! У лесе вольным жыць і камуністаў біць!
6.
Карчма 03:54
Наш прытулак дом-карчма, дзе пад'есць і выпіць можна. Там гарачых дзевак цьма, і аб нас з іх марыць кожна Куфаль піва ці келіх віна выпівай за здароўе сяброў! У карчме ў нас мэта адна: каб закіпела ў жылах кроў! Грае лютня, дуды выюць, нельга проста так сядзець Мужыкі як толькі вып'юць трэба ў танцы ім ляцець! Танчуць польку-маразулю тыя, хто больш цверазейшы, А хто ўжо напіўся ў дулю, высвятляюць хто мацнейшы. Вынік добры, калі зранку ты жывы ў сваёй хаце. Пахмяліцца гарэлкі чарку - вось яно мужыцкае шчасце! Грае лютня, дуды выюць, нельга проста так сядзець Мужыкі як только вып'юць трэба ў танцы ім ляцець!
7.
Каб жылося весялей – Чарачку гарэлкі, Каб спалося пацяплей – Пабліжэй да дзеўкі. Каб жылося вольна – Прэч ланцугі ды краты. Каб было прыстойна – Прэч мацюкі і маты. Каб жылося па-багачай, Не працуй – крадзі. Каб лазня была гарачай, Пракурора запрасі. Каб жылося ганарова – Дык трымайся годна. Каб не згасла наша мова, Балбачы штодзённа. Каб жылося цікавей, Шукай сам прыгоды. Не шкадуй на то начэй, І цалуй без згоды. Каб жылося пасля смерці - Была б то выдатна. Каб дарослыя, як дзеці - Але то занадта.
8.
Пра што шапоча забытая магіла, Жаўнера войска нікому невядомага. Наша зямля сыноў тых не лічыла, Хто для яе праг жыцця вольнага. Ён на шляху сустрэў савецкую навалу, Ён фашыстоўскі лад не прызнаваў. Яго імя не атрымала славу, Паклаў галовушку ну дык паклаў. Полымя вайны – на ростанях беларусы. Акупанты лезуць з усіх бакоў. Белыя саматканыя абрусы, На якіх стужкай выступіла кроў. Нікому вестку аб смерці не даслалі, Ніхто не плакаў па жаўнеры маладым. Эсэсаўскім агнём дамы пылалі, Сястра і маці ператварыліся ў дым. А бацька, да вайны яшчэ, сканаў ў Сібіры, Ён кулаком быў і не ішоў ў калгас, Яго да ворагаў народу залічылі, У бальшавіцкіх кіпцюрах прамень загас. Полымя вайны – на ростанях беларусы. Акупанты лезуць з усіх бакоў. Белыя саматканыя абрусы, На якіх стужкай выступіла кроў
9.
Адзін хлапец быў нясчастным, На жыццё грашыў. За шчасцем за кардон Паддацца ён вырашыў. Сябры засумавалі, Рыдае сястра. А ён быў упэнены Што добра, Там, дзе нас няма. А сёння ён, а сёння ён, На цягніку пакінуў родны дом А сёння ён, а сёння ён, На цягніку пакінуў родны дом Батрачыў на будоўлях, Праліў 107 патоў. Хадзіў на караблях Да грынландскіх берегоў. І Сцылла, і Харыбда, І Бостан, і Нью-Йорк. Але яму абрыдла – Збіраецца на ўсход. А сёння ён, а сёння ён, Па дому роднаму сумуе ён. А сёння ён, а сёння ён, Па дому роднаму сумуе ён. Усіх грошай не заробіш, Не возьмеш дзевак усіх. Душы спакой і шчасця За мяжою не знайсці! У родным доме маці Стамілася чакаць. Сабесказаў ён: “Хопіць Па свету вандраваць!” А сёння ён, а сёння ён Вяртаецца да дому сёння ён. А сёння ён, а сёння ён Вяртаецца да дому сёння ён. А сёння ён, а сёння ён З сябрамі выпівае сёння ён. А сёння ён, а сёння ён З сябрамі выпівае сёння ён
10.
Калі нашыя танкі заедуць у Менск Я шмат каго павешу Калі нашыя танкі заедуць у Менск Я шмат каго павешу Капай сабе магілу сука падкалодная, мы цябе павесім! Капай сабе магілу сука падкалодная, мы цябе павесім! Гарадзенскія панкі паляць траву, у чарзе па піва Калі нашыя танкі заедуць у Менск-я буду шчаслівы!!! Гарадзенскія танкі Гарадзенскія панкі.

credits

released February 10, 2014

license

all rights reserved

tags

about

Dzieciuki Belarus

Dzieciuki is a Belarusian folk-punk band, founded in 2012 in Harodnia. The band performs songs on Belarusian language. The main songs topic is hystory of Belarus, Belarusian heros etc. Band is forbidden in Belarus and performs in Europe only

contact / help

Contact Dzieciuki

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Dzieciuki, you may also like: