We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Р​э​х​а

by Dzieciuki

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Нашы ворагі гатовы: крыжакі стаяць ля муру. Эх, нямецкія сабакі, хочуць дзерці нашу скуру! Алебарды навастрылі, шастапёры паўздымалі, З кім змагацца яны будуць, ім магістры не сказалі. Бо каб ведалі імя, паўцякалі б з поля бою: Ніхто з рыцараў ня марыў разьвітацца з галавою. Бо крыжацкую навалу – той славуты шыхт нямецкі – Зь зямлёй заўжды раўняў наш Давыдзе Гарадзенскі. Помніць яго бацька Нёман, помніць нашая зямля, Помняць людзі ў Гародні, помніць і Нямеччына. Не шкадуючы жыцьця, замак свой ён бараніў, А ў паходзе на крыжакаў іх бязьлітасна лупіў. Наш Давыдзе - гэта шчыт на заходнім рубяжы, А ў пагоні – гэта меч, якім ворага сячы. У Гародні ёсьць свой слаўны наш герой, Які праз стагодзьдзі павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой!
2.
Мне казалі, што я рускі, Мне казалі, што паляк, Але я свой, беларускі! У руках трымаю сьцяг Не чырвоны і ня белы, Сьцяг ня правы і ня левы, Сьцяг з-пад Воршы, сьцяг наш сьмелы Сьцяг наш бел-чырвона-белы. “Усходнія крэсы” задзяўблі! Даняў “Северо-западный край”! Колькі часу нас дзярлі! Браты, шыхтуйся і зважай! І ня раз мы з вамі чулі: Ваша мова – дыялект! А для нас роднае слова – Найкаштоўны дыямэнт! Мы стаялі – стаяць будзем! І крычаць ува ўсе бакі, Каб данесьці ўсім людзям Мову, што прайшла вякі! “Усходнія крэсы” задзяўблі! Даняў “Северо-западный край”! Колькі часу нас дзярлі! Браты, шыхтуйся і зважай!
3.
Чаму невясёлы, чаму такі сумны? Заўтра ў бой! Падымем Калюмны! Падымем Пагоню – штандар наш нязьменны! Ты быў для нас заўжды самы сьмелы. Нам біць ардынцаў ня раз давялося, Колькі крыві ў тых бітвах лілося. На Маскву з тваім дзядзькам Альгердам хадзілі, Дзіды і коп’і аб Крэмль завастрылі. Нашая слава - ад мора да мора, На ўвесь сусьвет наша княства вядома! Мы спакойны народ, але ў бітвах - дзікі. І з намі ты, наш князь Вітаўт Вялікі! Хто заўтра наступны? Крыжакі-тэўтоны Самі пад меч нам прынесьлі галовы. На полі грунвальдзкім яны нас чакаюць. Вядома, ліцьвіны іх тут пахаваюць. Нашая слава - ад мора да мора, На ўвесь сусьвет наша княства вядома! Мы спакойны народ, але ў бітвах - дзікі. І з намі ты, наш князь Вітаўт Вялікі!
4.
Трымайся, маці! Ня плач, кахана! Спакойнай думкі і сына спакойны сон. Мы заўтра рана ў зьвязе драбаў ідзем за родны край і дом. Я выйшаў зь месца. Я ўстаў з акопу. Пад акупантам - Гародня і Магілёў. Ад Беластоку да Смаленску на кол пасадзім халуёў! Трымайся, браце! Падмога сьпее! Мы будзем рэй, будзем рэй, будзем рэй, рэй, рэй! Ад нашай моцы ўжо враг млее! Штандар у руках трымай вышэй! Калі ж загіну, то за радзіму! Сягоньня я, заўтра – ён, пасьлязаўтра – ты… А аўтамат мой аддайце сыну! Паўстануць новыя шыхты!
5.
Ад ральлі і ад сахі Паўсталі годна ваяваць, За родны край свой случчакі Гатовы былі паміраць. Хоць стрэльбаў мелі небагата, І не ставала кулямётаў, Але ўсё ж спынілі гада, Спынілі чараду налётаў. Паўсталі мурам перад хваляй Крывавых бальшавіцкіх зграй. Сваё жыцьцё зрабілі марай, Каб незалежным быў наш край. Вядома, не адбыўся цуд, І галовы свае паклалі, Бо не рабы, а вольны люд! За волю тую паміралі! Герояў памяць захавала У нашым сэрцы і крыві. Радзіма б нам не даравала, Калі б яны ў нябыт сышлі…
6.
Ня трэба нам чужой хлусьні з наезным гнюсам! І не па іх сягоньня пусьцім мы сьлязу… Вось Панятоўскі! Быў прыродным беларусам - бо нават сваё прозьвішча пісаў праз “Ў”! І на вякі вякоў яму за гэта слава! І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй! Бо ж ён даваў усім - налева і направа - паводле звычаяў між нашай вескаўнёй… А то ж спакою не было даўней, мой Божа, - шумеў чарот і дрэвы гнуліся, пся маць! Ды беларус адзін сапраўдны толькі можа Рэч Паспалітую на тры канцы раздаць… І на вякі вякоў яму за гэта слава! І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй! Бо ж ён даваў усім - налева і направа - паводле звычаяў між нашай вескаўнёй…
7.
Радзімай ён лічыў наш палескі край. Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй. І псы-маскалі, і ангельскія сабакі Вылі, калі ім надзіралі сракі! І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна! І ордэн Цынцыната і “Віртуці Мілітары” На грудзёх ня ўсе насілі генэралы! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! І чарнаскурых слуг і сялян прыгонных Касьцюшка адпусьціў на волю. Бо ўсё жыцьцё лічыў, што роўныя правы Ад нараджэньня дадзены вялікім і малым! Ня важна каму - людзям ці народам - Калі маюць мужнасьць, калі маюць гонар! І кожны народ мае права на свабоду! І заклікаў Касьцюшка, сын трох народаў: За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду!
8.
1937 04:00
Глухі стрэл і не адзін. Чыісьці муж, нечы сын. Разявіла пашчу "амерыканка": Дзялянка - могілкі, могілкі - дзялянка. Ён ахвяра - шалёны лёс. Нехта з "тройкі" у пратакол занёс. Подпіс - кроплі крыві на паперы. Стрэлы - рэха, рэха - стрэлы Вінатаваты і без віны. Усё жыццё ля сцяны. Дзіўная ноч, зорапад. Кат - ахвяра, ахвяра - кат. Ляціце, птушкі! Птушкі, ляціце! Што не адзіны ён - сотні іх, распавядзіце. Каб пра іх боль нашчалдкі не забылі, Каб іх імёны каты не забілі. І вочы вашыя, усё што бачылі, Cлязьмі ўмыліся, крывёй пазначылі Як паміралі надзея і любоў Як вера стала іх апошнім сном.
9.
Эпілёг 01:12
Быў між іншых і гэты Край каму пекла, а каму рай - жыў пакутна, збройна і бражна… У гісторыі нашых вякоў цяжка першыя сто радкоў, гэта потым сумна і страшна… Чым падпоры і горы хістаць, лепш пра гэтае кнігі чытаць - маладыя мы ці старыя… Пакуль вечнасьць ня прыйдзе ў час, пад сябе не загорне нас і старонкай кніжнай накрые.
10.
Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям! Мову нянавісьці, рыторыку вайны Прыдумалі ў кабінэтах цынікі-скаты. Па “зомбі-скрыне” расклалі па паліцах. Маеш вобраз ворага! Хавай, піпл! Вось табе дэвіз ад ілжэпрарока. Вось табе кулямёт ад ілжэпатрыёта. Генэрал, магчыма, выдасі мэдаль. А сьвятар гарантуе лесьвіцу ў рай! Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям! Для нас украінец – не “хахол”, паляк – ня “пшэк”, Амэрыканец – не “піндос”! Рускі – не “кацап”, узбэк – не “касаглазы”, Грузін – ня “чурка”, літовец – ня “лабус”! Адзіны падзел: ты злы ці добры? Сучасныя людзі ці дзікія орды? Твой шчыры выбар: чалавек ці пешка? Зьвярыны ашчэр ці вясёлая ўсьмешка? Простыя людзі добрай волі! Скінтце ланцугі прапаганды й няволі! Няхай ваююць падонкі ў кабінэтах! Мір і спакой у чалавечых сэрцах! Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям!
11.
У вагоне разьдзяўбаным У турму вязуць мяне. Мае сьвет чатыры бокі, Ды мяне няма нідзе. Як расплюшчыў свае вочы - Сумна стала на душы. Па шчаках пацеклі сьлёзы, І я зразумеў тады Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Вось сястрычка запытае: “А дзе, брацік мой, матуля?” За жалезнымі дзьвярыма Ў цеснай камэры бядуе. Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Сьвятло ў каморы згасьне. Тут і бойка распачнецца. Маладога шчымяць вязьня, Ды лязо яму ў сэрца. Цела выкінуць на сьметнік. Адляціць душа за сьмерцю. Як чатыры бокі сьвету Назаўсёды ў гэтым сьвеце. Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай
12.

credits

released March 10, 2016

license

all rights reserved

tags

about

Dzieciuki Belarus

Dzieciuki is a Belarusian folk-punk band, founded in 2012 in Harodnia. The band performs songs on Belarusian language. The main songs topic is hystory of Belarus, Belarusian heros etc. Band is forbidden in Belarus and performs in Europe only

contact / help

Contact Dzieciuki

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Dzieciuki, you may also like: